Творческие коллективы
График работы
развернуть
Расписание занятий творческих коллективов
на ІI полугодие 2023/20234 учебного года
№ |
Название коллектива |
День занятий |
Время |
Кабинет |
Количество учащихся |
Руководитель коллектива |
1 |
Образцовый оркестр народных инструментов |
среда пятница |
15.20-16.05 |
№ 58 |
32 |
Троцюк Ж.В. |
2
|
Детский народный ансамбль песни и танца “Прибужье”: 1. Хоровая группа
2. Хореографическая группа
|
Романюк И.Н. |
||||
понедельник среда пятница |
17.00-19.00
|
№ 32 |
13 |
Будюк Т.В. |
||
понедельник среда пятница |
18.00-20.00 |
Актовый зал |
50 |
Шумко В.О. |
||
3 |
Образцовый ансамбль народных инструментов “Дроби” |
вторник пятница суббота |
15.20-16.05 14.20-15.05 12.10-13.50 |
№58 |
10 |
Рослюк С.В. |
Расписание занятий творческих коллективов
на І четверть 2023/2024 учебного года
№ |
Название коллектива |
День занятий |
Время |
Кабинет |
Количество учащихся |
Руководитель коллектива |
1 |
Образцовый оркестр народных инструментов |
суббота |
9.25-11.00
|
№ 58 |
32 |
Троцюк Ж.В. |
2
|
Детский народный ансамбль песни и танца “Прибужье”: 1. Хоровая группа
2. Хореографическая группа
|
понедельник среда пятница |
17.00-19.00
|
№ 32 |
13 |
Будюк Т.В. |
понедельник среда пятница |
18.00-20.00 |
Актовый зал |
50 |
Шумко В.О. Романюк И.Н. |
||
3 |
Образцовый ансамбль народных инструментов “Дроби” |
вторник пятница
суббота |
15.20-16.05 14.20-15.05
12.10-13.50 |
№58 |
10 |
Рослюк С.В. |
Расписание занятий творческих коллективов
на ІI четверть 2023/2024 учебного года
№ |
Название коллектива |
День занятий |
Время |
Кабинет |
Количество учащихся |
Руководитель коллектива |
1 |
Образцовый оркестр народных инструментов |
среда пятница |
15.20-16.05 |
№ 58 |
32 |
Троцюк Ж.В. |
2
|
Детский народный ансамбль песни и танца “Прибужье”: 1. Хоровая группа
2. Хореографическая группа
|
|
|
|
Романюк И.Н. |
|
понедельник среда пятница |
17.00-19.00
|
№ 32 |
13 |
Будюк Т.В. |
||
понедельник среда пятница |
18.00-20.00 |
Актовый зал |
50 |
Шумко В.О. |
||
3 |
Образцовый ансамбль народных инструментов “Дроби” |
вторник пятница суббота |
15.20-16.05 14.20-15.05 12.10-13.50 |
№58 |
10 |
Рослюк С.В. |
Детский народный ансамбль песни и танца "Прибужье" им. В. Веремеюк
развернутьЗ гісторыі дзіцячага Народнага ансамбля песні і танца "Прыбужжа"
імя В.М.Верамяюк
Гісторыя дзіцячага Народнага ансамбля "Прыбужжа" пачалася ў далёкім 1954 годзе, калі ў рэчыцкай сярэдняй школе быў арганізаваны гурток мастацкай самадзейнасці. Першы састаў калектыву налічваў 30 вучняў 4-7 класаў. А ўжо ў 1957 годзе ўдзельнікі гуртка ўпершыню займаюць першае месца на раённым фестывалі мастацкай самадзейнасці.
У 1959 годзе гурток вырастае ў ансамбль песні і танца «Прыбужжа» , становіцца лаўрэатам I рэспубліканскага агляду мастацкай самадзейнасці ў г.Мінску. У 1971 годзе ансамблю "Прыбужжа” было прысвоена званне “Народны самадзейны калектыў".
Генадзь Іванавіч Цітовіч – кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР, народны артыст СССР, які ўзначальваў камісію, пасля выступлення ансамбля "Прыбужжа" сказаў: "Ансамбль заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Такіх школьных калектываў у Беларусі больш няма, я дзвюма рукамі галасую за яго».Да сённяшняга часу калектыў з гонарам пацвярджае гэта высокае званне.
У 2013 годзе дзіцячаму Народнаму ансамблю песні і танца «Прыбужжа» было прысвоена імя Валянціны Верамяюк. Валянціна Мікалаеўна з'яўлялася заснавальнікам і на працягу 50 гадоў нязменным кіраўніком ансамбля. Заслужаны настаўнік БССР, кавалер ордэна Дружбы народаў і ордэна Леніна, сапраўдны педагог, якая стварыла цудоўную краіну шчасця і радасці, дружбы і сонца, краіну пад назвай «Прыбужжа».
Сёння ў асноўнай канцэртнай групе – 47 удзельнікаў розных узроставых груп ад 10 да 17 гадоў. Аснову рэпертуару ансамбля складаюць песні, танцы і музыка роднага прыбужскага краю, лірычныя, жартоўныя, гульнёвыя а таксама песні, танцы і музыка народаў, якія пражываюць у Беларусі: рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, азербайджанцаў.
Песні і танцы выконваюцца ў нацыянальных касцюмах пад акампанемент аркестравай групы калектыву на самабытных нацыянальных музычных інструментах: скрыпцы, цымбалах, баяне, флейце, балалайцы.
Ансамбль «Прыбужжа» прымае актыўны ўдзел і з'яўляецца лаўрэатам і дыпламантам міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў, аглядаў і фестываляў.
Дзіцячы Народны ансамбль песні і танца «Прыбужжа» мае шматгадовыя сувязі з замежнымі краінамі. З дабрачыннымі канцэртамі ўдзельнікі ансамбля гастраліравалі ў Даніі і на Фарэрскіх астравах, у Галандыі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі.
З 2003 года ансамблем кіруе выхаванка «Прыбужжа» Раманюк Ірына Мікалаеўна.
Разам з кіраўніком ў калектыве творча працуюць хормайстар ансамбля Тамара Віктараўна Будзюк, балетмайстар Вікторыя Алегаўна Шумко, канцэртмайстар Ігар Леанідавіч Дземянюк.
Ансамбль “Прыбужжа” – вялікая творчая сям’я, гонарам якой з’яўляюцца выпускнікі. Сваёй плённай працай, творчасцю яны праслаўляюць свой калектыў, горад, краіну.
У творчых планах ансамбля “Прыбужжа” – вывучэнне народнай спадчыны сваёй краіны, актыўная канцэртная дзейнасць, пашырэнне рэпертуару, удзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях-конкурсах, супрацоўніцтва з творчымі калектывамі.
свернуть
Образцовый ансамбль народных инструментов "Дроби"
развернутьУзорны ансамбль народных інструментаў “Дробі” дзейнічае ў гімназіі з 2003 г. Першым кіраўніком з’яўлялася Галенка Святлана Іванаўна. З 2010 г. ансамблем кіравала Пыжык Кацярына Аляксандраўна. З 2017 г. ансамблем кіраваў Галенка Алег Барысавіч, з 2019 г. ансамблем кіравала Гарнастай Святлана Міхайлаўна. А зараз - Раслюк Светлана Валянцінаўна. У 2008 г. калектыў атрымаў званне “ўзорны” і ў вызначаныя тэрміны пацвярждаў гэты ганаровы тытул.
Калектыў займаецца актыўнай канцэртнай дзейнасцю ў роднай гімназіі, у школах раёна і горада, на падшэфных прадпрыемствах. За апошнія тры гады калектыў прымаў удзел у такіх мерапрыемствах як:
05.10.2019 - урачысты канцэрт да дня настаўніка
12.10.2019 - канцэрт у Тэльмаўскай дзіцячай школе мастацтваў
20.11.2019 - выступленні на выбарчых участках мікрараёна Рэчыца
29.02.2020 - удзел у абласным конкурсе інструментальных калектываў “Берасцейскі калейдаскоп”
20.03.2020 - удзел у VІ фестывалі-конкурсе ігры на струнных народных інструментах “Званочкі”
11.01.2021 - удзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Возрождение” г. Санкт - Пецярбург
26.02.2021 - удзел у VІІ Міжнародным телевізійным ІТ праекце-конкурсе “Талант-2021” г. Масква
05. 2021 - выступленні на канцэрце, прысвечаным заканчэнню навучальнага года
11.2022 - удзел у конкурсе-канцэрце гімназіі № 3 на народным аддзяленні
5.03.2022 - удзел у абласным конкурсе інструментальных калектываў “Берасцейскі калейдаскоп”
25.03.2022 - удзел у VІІ фестывалі-конкурсе ігры на струнных народных інструментах “Званочкі”
- 2022 - удзел у Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў “Звездапад” г. Санкт- Пецярбург
- 2022 – канцэрт для бацькоў у гімназіі № 3
- 2022 - выступленні на канцэрце, прысвечаным заканчэнню навучальнага года
Канцэртная дзейнасць з’яўляецца стымулам для творчага росту кожнага ўдзельніка ансамбля, падтрымлівае ў іх добры настрой. У рэпертуары ансамбля – творы розных жанраў беларускіх і замежных аўтараў, але асноўным у творчай дзейнасці з’яўляецца апрацоўка і выкананне народнай беларускай музыкі.
свернутьНародный инструментальный ансамбль "Лад"
развернутьНАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ “ЛАД”.
МАСТАЦКІ КІРАЎНІК – ІГАР ДЗЕМЯНЮК
Народны інструментальны ансамбль “Лад” заснаваны ў 1997 годзе. Ініцыятарам стварэння калектыву была Заслужаны настаўнік БССР Валянціна Мікалаеўна Верамяюк, першым кіраўніком з’яўляўся Ю. Ў. Сазанюк. У 1998 годзе ансамбль атрымаў ганаровае найменне “народны”. З 2009 г. калектывам кіруе І. Л. Дземянюк – удзельнік ансамбля з дня яго стварэння. Створаны першапачаткова як дзіцячы ансамбль з дарослым кіраўніком, з цягам часу калектыў абнаўляў свой склад і сёння удзельнікі ансамбля “Лад” – лепшыя настаўнікі-інструменталісты гімназіі і іх вучні – салісты.
Музыкальная палітра ансамбля – найшырэйшая: гэта аўтарскія творы беларускіх і замежных кампазітараў, музыка народаў, якія пражываюць на Беларусі і, вядома ж, цэлы свет беларускага фальклору. Прафесійнае выкананне, любімыя слухачамі сцэнічныя вобразы, унікальныя касцюмы – вось сакрэт запатрабаванасці нашай творчасці на шматлікіх канцэртных пляцоўках! Удзельнікі ансамбля з вялікай адказнасцю і любоўю ставяцца да сваёй справы – несці мастацтва ў свет людзей, асабліва дзяцей. Вынікам шматгадовай карпатлівай працы з’яўляюцца дыпломы пераможцаў межрэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсаў, гастрольныя паездкі у краіны Еўропы і бліжняга замежжа.
свернуть