Міжнародная алімпіяда па беларускай мове Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

20.04.2022

З мэтай развіцця творчых  здольнасцей, цікавасці да будучай прафесіі, да пазнавальнай і даследчай дзейнасці вучаніца ДУА “Гімназія №3 г.Брэста” Цеплякова Таццяна стала ўдзельніцай Міжнароднай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па  беларускай мове. Змест заданняў Алімпіяды быў накіраваны на развіццё актыўнасці і самастойнасці вучэбнай, навуковай дзейнасці вучняў.

У І туры алімпіяды, які праходзіў завочна, вучаніца атрымала Дыплом III ступені (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзенісюк Н.А.). Іспыты ІІ тура праходзілі ў самім унівесітэце, куды Таццяна і была запрошана. Нягледзячы на тое, што Таццяна была самай малодшай  сярод астатніх удзельнікаў алімпіяды, вучняў 10-11 класаў, яна ў выніку атрымала Сертыфікат.

Акрамя ўдзелу ў іспытах, Таня змагла пазнаёміцца з самім універсітэтам, яго факультэтамі, выкладчыкамі, прайсці тэсціраванне па прафарыентацыі, нават пераначаваць ў інтэрнаце і ўбачыць, як жывуць студэнты, што вельмі станоўча паўплывала на выбар будучай прафесіі. Віншуем Таццяну і жадаем далейшых поспехаў!

поделиться в:
Официальный сайт Республики Беларусь
Интерактивный информационный интернет-ресурс kids.pomogut.by
ИДН ОВД администрации Ленинского района г.Бреста
БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
Интернет-портал ОО "БРПО"
Министерство здравоохранения
Интернет-портал ОО "БРСМ"