Отчет о проведении дней физико-математических наук
ГУО «Гимназия № 3 г. Бреста»
17.052023- 18.05.2023г.
Трудовой десант "Украсим школьный двор вместе", 8 -е классы
Были проведены викторины "Что значат эти числа?" география-биология, для 6-8 Кл, фотовикторина "Любимый Брест" ( узнать объект и улицу, найти фото с изображением другого города и указать, какого), выставка фоторабот учащихся "Природа крупным планом", фотоотчёт о выполненном опыте по биологии 6 класс (фото с авторами работы, брат и сестра Саша и София, нынешний 7 А, интеллектуальная игра по химии ( 8Б, 2 команды, на фото капитаны и учитель, ведущий игру).
“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (В.Каваленка)
1. Падарожжа ў мінулае роднага краю “Фальклор, фальклор – душа народа”
(экскурсія ў этнаграфічны куток вучняў гімназіі).
2.Творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”
3.Урок-падарожжа “Беларусь – краіна маёй будучыні”
4.Турнір “Экалагічны васілёк”
5.Адкрытае пасяджэнне настаўнікаў дысцыплін гуманітарнага цыклу на тэму “Актуальныя пытанні навучанне беларускай мове.
Адрасы прадуктыўнага педагагічнага вопыту. Інфармацыйная прастора кабінетаў беларускай мовы і літаратуры”.Падвядзенне вынікаў гімназічнага тыдня.
1. 15:10, музейны куток “Беларуская хатка”.
24 верасня
Жыву ў Беларусі і тым ганаруся
1.Уручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам мерапрыемстваў.
10:00, актавая зала.
У апошнія часы актывізуецца пошук і шырокае выкарыстанне методык, якія дазваляюць значна павысіць эфектыўнасць пазакласнай працы ў школе. Тыдзень беларускай мовы з’яўляецца адной з форм пазакласнай працы. У бягучым навучальным годзе з 19 па 23 верасня ў ДУА “Гімназія №3 г.Брэста” запланавана шэраг мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскага тыдня беларускай мовы.
Мэта гімназічнага тыдня: папулярызацыя роднай мовы і літаратуры сярод вучняў; ушанаванне юбіляраў 2022/2023 навучальнага года; развіццё пазнаваўчай актыўнасці праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах; выяўленне і заахвочванне адораных і творчых вучняў; выхаванне цікавасці да роднай культуры, гонару за свой народ і дзяржаву, абуджэнне нацыянальнай памяці.
Высокая эмацыянальнасць, шырокі дыяпазон форм, добраахвотнасць, максімальныя ўмовы для праяўлення творчых здольнасцей – асноўныя станоўчыя бакі правядзення дадзенага мерапрыемства.
На пачатку Тыдня вучні атрымалі буклеты “Гучы, родная мова”, напоўненыя сродкамі візуалізацыі і QR-кодамі, з якіх можна даведацца пра этыкет па-беларуску: як правільна павітацца або развітацца, папрасіць прабачэння, выказаць падзяку. Работа з буклетамі – буккросінг, дзе вучні не толькі знаёміліся са зместам, але і абменьваліся імі з сябрамі. Атрымаўся ланцужок – прачытай, абдумай, перадай іншаму, атрымай новую сабе.
Напапярэдадні тыдня вучні гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце “Дзень народнага адзінства”, прымеркаванага да дзяржаўнага свята. Тыдзень быў прадстаўлены і ўдзелам у анлайн-чэленджах “Мова краіны маёй”, “Чытаем Максіма Танка разам”, дзе педагогі і вучні гімназіі чыталі вершы пра мову беларускіх класікаў і сучасных паэтаў.
Важна адзначыць значную ролю бібліятэкі ў працэсе папулярызацыі і прапагандзе кніжнай спадчыны Беларусі, гісторыі беларускай мовы і кнігадрукавання. На працягу тыдня ў бібліятэцы гімназіі былі наладжаны кніжныя выставы “Сэрцам роднага слова краніся”, “Класікі-юбіяры 2022/2023”.
Выстава віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове» і конкурс творчых работ «За што я люблю Беларусь” былі размешчаны на стэндах. Вучні правілі свой мастацкі талент і багатую фантазію. Цікава і займальна, па словах саміх вучняў, былі створаны “Воблакі слоў” у анлайн-дадатку па ўласна выбранай тэматыцы “Мова”, “Беларусь”, “Айчына”, “Народ”.
Адзін з дзён праходзіў пад дэвізам выказвання беларускага класіка М.Багдановіча “Песня рвецца і ліецца на прасторны вольны свет…”. На перапынках гучалі песні на беларускай мове, выконваліся інструментальныя кампазіцыі.
На гастранамічны фэст “Ой, аладачкі, бліны-ладачкі” усе жадаючыя вучні прадстаўлялі рэкламу прыгатаванай імі беларускай нацыянальнай стравы, дзе раскрыўся не толькі гастранамічны талент гімназістаў, але і аратарскі, і дызайнерскі пры абароне гатунку.
Інтэрактыўная гульня “Беларусь Мастацкая” з выкарыстаннем аднайменнага лэпбука настаўніка пачатковых класаў І.М.Раманюк прайшла цікава і займальна. Настаўнікі-пачаткоўцы далучыліся таксама і правялі серыю інтэлектуальных гульняў.
Пляцоўка беларускіх народных гульняў “Эх, разгуляй” разгарнулася ў спартыўнай зале, дзе настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ярасевіч Ю.В. стварыў і тут атмасферу па папулярызацыі беларускай мовы: у час гульняў гучалі беларускія заліхвацкія мелодыі, пры адпачынку вучням загадваліся беларускія народныя загадкі, звязаныя са здароўем і спортам, інвентар таксама быў каларытны: бульба, мятла і інш.
Вучні 5-7 класаў цікава згулялі ў інтэлектуальную гульню “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску”. Вучні перакладалі, складалі прымаўкі і прыказкі, адгадвалі фразеалагізмы, суадносілі пары слоў, разгадвалі крыжаванкі, штораз дэманструючы глыбокія веды роднай мовы, яе багатай спадчыны.
Фальклорны гурток прэзентаваў падарожжа ў мінулае роднага краю кампазіцыямі“Фальклор, фальклор – душа народа”, “Экспанат загаварыў”. Юныя гурткоўцы зацікавілі слухачоў імпрэзай пра побыт і жццё нашых продкаў.
Увазе вучняў і педагогаў гімназіі была прадстаўлена сустрэча “Літаратурная гасцёўня”з удзелам паэткі і кампазітарам, канцэртмайстарам гімназіі Гедзік Галінай Эрастаўнай. Гучалі вершы і музычныя кампазіцыі аўтаркі. Наладжаны дыялог знайшоў глыбокі водгук у кожнага ўдзельніка сустрэчы.
Вынікам стала ўрачыстае закрыццё тыдня. Святочная канцэртная праграма “Беларусь - самая мая ...!» - фінальны акорд гэтага цудоўнага мерапрыемства, якое ўнесла ў жыццё ўдзельнікаў сапраўднае свята з песнямі і танцамі.
Штогод, падводзячы вынікі правядзення тыдня, хочацца адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў, неабыякавасць бацькоў. Адбываецца такі важны зараз працэс міжпрадметных сувязей з гісторыяй, геаграфіяй, выяўленчым мастацтвам, музыкай і харэаграфіяй.
Трэба абавязкова працягваць работу па папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальнай культуры, развіваць творчыя здольнасці вучняў праз пазакласныя мерапрыемствы, творчыя заданні, выхоўваць у вучняў пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за лёс Беларусі. Галоўнае, радуе тое, што ўсё часцей з вучнёўскіх вуснаў гучыць: «А тыдзень яшчэ будзе? Дзякуючы дадзеным мерапрыемствам падтрымліваецца цікавасць да беларускай мовы як да духоўнага здабытку беларускага народа, замацоўваецца нацыянальная свядомасць асобы, яе менталітэт, фарміруецца моўная культура вучняў, пашыраецца агульны і лінгвістычны кругагляд падрастаючага пакалення.